У Бэльгіі адкрыўся фэстываль шакаляду (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.02.2017 16:50
Кульмінацыяй фэстывалю зьяўляецца паказ моды, падчас якога на подыюм выходзяць мадэлі ў шакалядных сукенках.
PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Больш за 80 вытворцаў шакаляду з усяго сьвету прыехалі ў Брусэль, каб разрэклямаваць свае вырабы. У Брусэлі ў гэтыя выхадныя праходзіць фэстываль шакаляду (Salon du Chocolat). Праводзіцца ён у сталіцы Бэльгіі ўжо ў чацьвёрты раз.
Кульмінацыяй фэстывалю зьяўляецца паказ моды, падчас якога на подыюм выходзяць мадэлі ў шакалядных сукенках. Такія строі ствараюцца на працягу некалькіх месяцаў. «Я павінна была пралічыць усё: каб сукенка не была ані занадта цяжкой, ані занадта лёгкай, каб яна не растварылася ад вільгаці й не растала ад цяпла. На стварэньне сукенкі пайшло 5 тыдняў», – заявіла Польскаму радыё гаспадыня адной з кандытарскіх фірм, якая прымае ўдзел у фэстывалі.
Зразумела, на фэстывалі шакаляду прадстаўлены дзесяткі відаў прысмакаў. Можна даведацца гісторыю шакаляду і ўбачыць, як вырабляюцца les pralines – знакамітыя бэльгійскія шакалядныя цукеркі з начынкай. У мінулым годзе на фэстываль прыйшлі каля 30 тысяч гледачоў.
IAR/ап
Аўтар фота: STEPHANIE LECOCQ (PAP/EPA)