Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель і Пуцін: неабходна правесьці сустрэчу па Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2017 19:17
Расейскі й нямецкі бакі лічаць, што сустрэча павінна прайсьці у «нармандзкім фармаце».
Зьнішчаны будынак у Аўдзееўцы, люты 2017 году Зьнішчаны будынак у Аўдзееўцы, люты 2017 году PAP/EPA/MARKIIAN LYSEIKO

Уладзімір Пуцін і Ангела Мэркель выказваюцца за тое, каб як мага хутчэй правесьці сустрэчу па сытуацыі ва Ўкраіне. Сёньня прэзыдэнт Расеі й канцлер Нямеччыны на гэтую тэму размаўлялі па тэлефоне. Паводле паведамленьня прэс-службы Крамля, лідары заклікалі бакі канфлікту ва Ўкраіне неадкладна спыніць баявыя дзеяньні ў Данбасе.

Мэркель і Пуцін згадзіліся ў неабходнасьці ўзмацненьня дыпляматычных высілкаў у імя вырашэньня канфлікту. Паводле нямецкага й расейскага бакоў, спачатку варта арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў МЗС у «нармандзкім фармаце», а пасьля яе – сустрэчу ў вярхах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт