Найбуйнейшае расейскае радовішча золата прададзена фірме алігархаў Керымава й Чэмезава
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
26.01.2017 17:14
У радовішчы «Сухі лог» там сканцэнтраваныя 28% запасаў золата Расеі.
pixabay.com
Міністэрства прыродных рэсурсаў Расеі прадало найбуйнейшае радовішча золата ў краіне прыватнай фірме, якой кіруюць асобы, набліжаныя да прэзыдэнта Расеі. Аукцыён на распрацоўку радовішча «Сухі лог» без барацьбы выйграла кампанія «СЛ-Золото», якую кантралюе мільярдэр Сулейман Керымаў і сябра Ўладзімера Пуціна былы афіцэр КДБ Сяргей Чэмезаў. За залатаносныя тэрыторыі яны заплацілі каля 155 мільёнаў даляраў.
Радовішча «Сухі лог» – адно з самых вялікіх неразьведаных радовішчаў золата ў Расеі й на сьвеце. Да гэтага часу яно не эксплёатавалася з-за недастатковай канцэнтрацыі золата ў рудзе. Разьмешчана яно на цяжкадаступных тэрыторыях на ўсходзе Іркуцкай вобласьці. На думку экспэртаў, на гэтым радовішчы сканцэнтраваныя 28% запасаў золата Расеі.
На падрыхтоўку «Сухога логу» да здабычы трэба патраціць каля 2 мілярдаў даляраў. «СЛ-Золото» плянуе здабываць 90 тонаў золата і 25 тонаў срэбра ў год. Плянуецца, што кампанія бузе плаціць у бюджэт Расеі каля 13ў мільёнаў даляраў штогод.
IAR/ап