Logo Polskiego Radia
Print

Раман Паляньскі ня будзе ачольваць цырымоніi ўручэньня „Сэзараў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2017 15:01
Гэта адказ рэжысэра на пратэсты фэмінісцкіх асяродзьдзяў у Францыі.
PAP/EPA/IAN LANGSDON

Раман Паляньскі (Roman Polański) ня будзе ўзначальваць цырымонію ўручэньня ўзнагародаў „Сэзар”. Супраць вылучэньня вядомага галівудзкага рэжысэра на старшыню цырымоніі па ўручэньні самай прэстыжнай узнагароды францускага кіно пратэставалі фэмінісцкія арганізацыі, а таксама міністар Францыі, адказная за абарону правоў жанчынаў.

У сувязі з хваляй крытыкі, зьвязанай з абвінавачваньнямі ў сэксе зь непаўналетняй або згвалтаваньні, што адбылося ў 1977 годзе ў Лос-Анжэлесе, рэжысэр вырашыў адмовіцца ад функцыі старшыні цырымоніі, заплянаванай на 24 лютага.

Прыхільнікі Паляньскага падкрэсьліваюць, што ахвяра гвалту - Самантa Геймэр неаднаразова выказвалася за спыненьне судовага разбору ў дачыненьні да 82-гадовага рэжысэра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт