Logo Polskiego Radia
Print

У Астане працягваюцца мірныя перамовы па Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2017 12:48
Расея, Турцыя й Іран выступаюць у якасьці гарантаў магчымых мірных пагадненьняў.
PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Расея, Турцыя й Іран дасягнулі пагадненьня па справе спосабу кантролю за мірам у Сырыі, паведаміла інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцы ў іранскай дэлегацыі.

Перамовы па ўрэгуляваньні сырыйскага канфлікту працягваюцца ў сталіцы Казахстана ўжо другі дзень.

Расея, Турцыя й Іран выступаюць у якасьці гарантаў магчымых мірных пагадненьняў. Тым ня менш, вырашальнае значэньне будуць мець вынікі перамоваў бакоў канфлікту, то бок прадстаўнікоў сырыйскага лідара Башара аль-Асада й сырыйскай апазыцыі.

Аднак прадстаўнікі апазыцыі, якія прыехалі ў Астану, кажуць, што яны не падпішуць ніякага дакумэнту, пакуль ён ня будзе ўзгоднены з усімі групоўкамі, якія змагаюцца супраць рэжыму Асада.

У Казахстан прыбылі прадстаўнікі некалькіх паўстанцкіх груповак. Аднак сярод іх няма, напрыклад, прадстаўнікоў курдзкага насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Сырыі.

Аптымістычна да перамоваў ставіцца спэцыяльны прадстаўнік ААН па справах Сырыі Стэфан дэ Містура. Паводле яго, бакі канфлікту блізкія дасягненьня паразуменьня па справе выніковай дэклярацыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт