У Францыі ўведзеная экалягічная аплата для аўто й матацыклаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.01.2017 19:41
                    
                                 
                
                
                    Па гарадах краіны змогуць езьдзіць толькі транспартныя сродкі, якія маюць налепку экалягічнай аплаты. 
                
                
                    
                        
Аўтамабіль Citroën DS5 францускай вытворчасьціwww.flickr.com/Kārlis Dambrāns
                     
                
                
                
               
                
                         Зь сёньняшняга дня па францускіх гарадах Парыж, Ліён і Грэнобль змогуць езьдзіць толькі аўтамабілі й матацыклы, якія маюць налепку экалягічнай аплаты. За яе адсутнасьць пагражае штраф у памеры 75 эўра.
Ёсьць некалькі відаў налепак, у іх розны колер. Напрыклад, зялёная налепка наклейваецца на электракары й гібрыдныя аўтамабілі, на іх можна перамяшчацца практычна без абмежаваньняў. Чым старэйшы аўтамабіль і да таго ж дызэльны, тым больш абмежаваньняў. Некаторыя ўвогуле ня змогуць перасоўвацца па гэтых трох гарадах. Кошт налепкі – 4 эўра.
Частка французаў крытыкуе новаўвядзеньне. Паводле іх, бяднейшыя грамадзяне ня маюць магчымасьці купіць новы экалягічны аўтамабіль, таму будуць прымушаныя карыстацца грамадзкім транспартам.
вс