Logo Polskiego Radia
Print

У Новы год ледзь не сутыкнуліся два самалёты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.01.2017 19:02
Два самалёты разьмінуліся на адлегласьці ўсяго толькі 90 мэтраў.
Самалёт Airbus A320 авіякампаніі Air FranceСамалёт Airbus A320 авіякампаніі Air Francecommons.wikimedia.org/Adrian Pingstone/Public Domain

У Новы год над Бэльгіяй ледзь не сутыкнуліся два самалёты, паведамляе з Брусэля карэспандэнтка Польскага радыё. Паводле авіядысьпетчарскага цэнтра, над усходняй Фляндрыяй два самалёты разьмінуліся на адлегласьці ўсяго толькі 90 мэтраў.

Самалёт авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс Парыж-Амстэрдам, прыступіў да манэўру зьніжэньня. У той жа самы час транспартная машына эгіпецкай авіякампаніі, якая ляцела з Остэндэ ў Каір, набірала вышыню, пры гэтым ігнаруючы загады бэльгійскага авіядысьпетчара. Калі лайнэры пачалі збліжацца адзін да аднаго, уключыўся сыгнал аб небясьпецы, які эгіпецкі экіпаж зноў праігнараваў.

Бэльгія паведаміла пра інцыдэнт эгіпецкім і міжнародным уладам грамадзянскай авіяцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт