Logo Polskiego Radia
Print

Барак Абама адмяніў ільготы для ўцекачоў з Кубы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.01.2017 12:54
Рашэньне прэзыдэнта ЗША - гэта чарговы крок у напрамку пацяпленьня адносінаў з Кубай.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Адным з апошніх рашэньняў саступаючага прэзыдэнта Барака Абамы зьяўляецца зьмена правілаў, якія датычаць кубінскіх уцекачоў у ЗША.

Амэрыканскі прэзыдэнт адмяніў правілы, паводле якіх кожны грамадзянін гэтай краіны, які нелегальна апынецца на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі, пасьля году атрымлівае права на пастаяннае месца жыхарства.

Гэтае правіла прымянялася выключна ў дачыненьні да кубінскіх грамадзянаў і было ўведзенае ў 60-я гады, як палёгка для ўцекачоў з камуністычнай дзяржавы. Іншым бежанцам, якія здолелі патрапіць у Злучаныя Штаты бязь візы, пагражала дэпартацыя.

Цяпер да грамадзянаў Кубы будуць ставіцца ў ЗША падобным чынам, як да іншых грамадзянаў краін Лацінскай Амэрыкі.

Паводле камэнтатараў, рашэньне прэзыдэнта Барака Абамы - гэта чарговы крок у напрамку пацяпленьня адносін з Кубай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт