Эўразьвяз набліжаецца да бязьвізавага рэжыму з Грузіяй
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        12.01.2017 14:13
                    
                                 
                
                
                    Камісія Эўрапарляменту па пытаньнях грамадзянскіх свабодаў адобрыла адмену візаў, наперадзе – галасаваньне на пленарным паседжаньні.  
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Камісія Эўрапейскага парлямэнту па пытаньнях грамадзянскіх свабодаў падтрымала ў чацьвер пагадненьне аб скасаваньні візаў для грамадзянаў Грузіі. Галасаваньне ўсяго Эўрапейскага парлямэнту па пытаньні адмены візаў пройдзе ў лютым.
Дамову таксама павінна зацьвердзіць Рада Эўрапейскага зьвязу, у якой засядаюць прадстаўнікі ўрадаў краінаў-удзельніц арганізацыі. Калі дамова ўвойдзе ў жыцьцё, то грамадзяне Грузіі, якія маюць біямэтрычныя пашпарты, змогуць бяз візаў знаходзіцца ў краінах Шэнгенскай прасторы  да 90 дзён на працягу паўгода.
Галасаваньня Эўрапейскага парлямэнту па пытаньні адмены візаў чакае таксама Ўкраіна.
PAP/ап