Logo Polskiego Radia
Print

Башар аль-Асад гатовы да перамоваў у Казахстане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2017 16:11
Турцыя й Расея прапанавалі, каб мірныя перамовы адбыліся ў Казахстане ў канцы студзеня.
PAP/EPA/SANA HANDOUT

Прэзыдэнт Сырыі заявіў, што ён гатовы пачаць мірныя перамовы ў Казахстане. Башар аль-Асад папярэдзіў, што пакуль невядома, хто будзе прадстаўляць сырыйскую апазыцыю й калі сустрэча адбудзецца.

Башар аль-Асад таксама паведаміў, што прынятае пры актыўным удзеле Расеі й Турцыі пагадненьне аб спыненьні агню было парушанае, а сырыйская армія была вымушаная ўзяць пад кантроль Дамаск, таму што паўстанцы кантралююць асноўныя прытокі вады ў горадзе.

Нагадаем, паўстанцы сьцьвярджаюць, што гэта ВПС Сырыі нясуць адказнасьць за разбурэньне інфраструктуры водазабесьпячэньня ў Дамаску.

Ідэю правядзеньня перамоваў, якія ў канцы студзеня маглі б адбыцца ў Казахстане, запрапанавалі Турцыя й Расея.

Сырыйская грамадзянская вайна працягваецца амаль 6 гадоў. Паводле агульных ацэнак, яна паглынула жыцьці па меншай меры 300 тысяч чалавек. Больш за 11 мільёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт