Бары й кафэ ў Барсэлёне безь Wi-Fi
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.01.2017 17:19
Іх уласьнікі хочуць прымусіць кліентаў размаўляць адзін з адным.
Photo: pixabay.com
Уладальнікі бараў і кафэ ў Барсэлёне сьвядома адмаўляюцца ад доступу да бесправадной сеткі, каб прымусіць сваіх кліентаў размаўляць паміж сабой.
Усё часьцей на дзьвярах рэстаранаў у гэтым горадзе можна прачытаць інфармацыю: „У нас няма Wi-Fi. Пагаварыце адзін з адным”.
Марыё Гомэс, уладальнік аднаго з бараў, кажа, што вырашыў адключыць бесправадную сувязь пасьля таго, як убачыў у газэце жарт-малюнак, на якім дзіця пытае сваю маці, дзе яму трэба пакласьці мабільны тэлефон на стале – па правым ці па левай баку талеркі.
„Я думаю, што гэта добры спосаб барацьбы з сацыяльнай адчужанасьцю, да якой нас часта вядуць тэхналёгіі”, - сказаў Гомэс.
Паводле вынікаў апытаньня, гішпанцы праводзяць больш часу за кампутарам, чым перад тэлевізарам. Апрача таго 57% насельніцтва кожны дзень размаўляе онлайн. Гэта прыкладна на 20% больш, чым сярэдняя па Эўразьвязе.
аз