Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Бэрліне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.12.2016 11:54
                    
                                 
                
                
                    Да гэтай пары ў бэрлінскіх шпіталях застаецца 25 параненых, 14 зь іх у вельмі цяжкім стане.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/BRITTA PEDERSEN
                     
                
                
                
               
                
                          Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за падрыхтоўку й правядзеньне тэракту ў Бэрліне. У сваю чаргу ўчора ўвечары 23-гадовы пакістанец, які падазраваўся ў яго зьдзяйсьненьні, быў вызвалены з-пад варты. Нямецкая паліцыя надалей шукае тэрарыста, які ўрэзаўся фурай у натоўп людзей у сталіцы Нямеччыны. Па гэтай прычыне быў узмоцнены кантроль таксама на мяжы з Польшчай.
Дадатковыя ўзброеныя супрацоўнікі паліцыі паявіліся таксама на чыгуначных вакзалах, у аэрапортах і ў цэнтры Бэрліна.
Да гэтай пары ў бэрлінскіх шпіталях застаецца 25 чалавек, 14 зь іх у вельмі цяжкім стане.
Нагадаем, у тэракце, які быў праведзены падчаc каляднага кірмашу, загінулі 12 чалавек, у тым ліку польскі кіроўца фуры, на якой тэрарыст урэзаўся ў натоўп людзей. Параненыя былі каля 50 чалавек.  
Паводле нямецкай паліцыі, паляка хутчэй за ўсё застрэліў тэрарыст, які пазьней кіраваў трэйлерам.
аз