Logo Polskiego Radia
Print

Славаччына баіцца ісламу і прымае адпаведны закон

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.12.2016 14:23
У краіне жыве толькі каля 2 тыс. мусульман, але апошнім часам яны сталі ворагам нумар адзін.
flickr.com/Thomas Quine

Дзьве трэція славацкіх парлямэнтароў, у тым ліку з апазыцыі, прагаласавалі за ўрадавы законапраект, згодна якому афіцыйны статус рэлігіі можа атрымаць толькі тое веравызнаньне, якое налічвае як мінімум 50 тыс. вернікаў. Аб гэтай падзеі піша «Polityka». Афіцыйна новае права павінна супрацьдзейнічаць зьдзекаваньню зь веры, як напрыклад, адбываецца праз рэгістрацыю Касьцёла лятаючага спагеці-монстра, папулярнага міжнароднага руху, які парадзіруе рэлігійныя рухі. Аднак сьпікер парлямэнту Андрэй Данко не пакінуў сумненьняў наконт сапраўдных памкненьняў аўтараў закону, заяўляючы адразу пасьля галасаваньня, што ісламізацыя пачынаецца з кэбабу.

У 5-мільённай Славаччыне жыве толькі каля 2 тыс. мусульманаў, але апошнім часам яны сталі ворагам нумар адзін. Падчас выбарчай кампаніі прэм’ер Фіцо абяцаў, што не ўпусьціць у краіну мусульман, а ў мінулым месяцы Браціслава запрапанавала плян заблякаваньня правілаў разьмеркаваньня ўцекачоў паміж краінамі ЭЗ. Цяпер Славаччына старшынствуе ў ЭЗ, але са студзеня ролю старшыні будзе выконваць Мальта, якая заявіла ўжо, што яна будзе патрабаваць прымусовага разьмеркаваньня ўцекачоў.

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт