У Брусэлі распачаўся зьвязаўскі саміт з удзелам эўрапейскіх лідараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.12.2016 15:09
                    
                                 
                
                
                    Галоўнай тэмай сустрэчы зьяўляецца Дамова аб асацыяцыі з Украінай, ратыфікацыю якой блякуе Галяндыя. 
                
                
                    
                        
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET
                     
                
                
                
               
                
                         Каб пераканаць галяндцаў, падрыхтаваны  праект дэклярацыі, у якім адзначана, што дамова аб асацыяцыі не азначае  прызнаньне Ўкраіне статусу краіны-кандыдата ў ЭЗ, і што дамова не абавязвае ЭЗ прызнаваць такі статус у будучыні. Галяндыя зьяўляецца апошняй краінай  Эўразьвязу, якая не ратыфікавала дакумэнт і гэтым самым блякуе  завяршэньне цэлага праекту.
Акрамя таго эўрапейскія лідары абмяркуюць сытуацыю ў Сырыі й міграцыйны крызыс, таксама ў кантэксьце адносін з Турцыяй. Саміт распачаўся прамоваў мэра ўсходняга Алепа, які прадставіў сытуацыю, якая пануе ў гэтым сырыйскім горадзе.
ав