Logo Polskiego Radia
Print

Летува: ЭЗ узгадніў падаўжэньне санкцый у дачыненьні да РФ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.12.2016 13:28
Прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ заявіла пра гэта па прыбыцьці на апошні ў бягучым годзе саміт супольнасьці.
PAP/EPA/KOJI SASAHARA / POOL

Краіны - члены Эўразьвязу ўжо ўзгаднілі падаўжэньне антырасейскіх санкцый. Пра гэта заявіла прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ па прыбыцьці на апошні ў бягучым годзе саміт супольнасьці ў бэльгійскай сталіцы.

"Што тычыцца санкцый, то яны ўжо ўзгодненыя. Усе краіны-члены разумеюць, што гэта непазьбежна", - сказала яна, адзначыўшы, што пісьмовая працэдура падаўжэньня абмежавальных мер ужо запушчана.

Лідары ЭЗ маюць намер прыняць 15 сьнежня палітычнае рашэньне аб працягу на паўгода эканамічных сектаральнай санкцый у дачыненьні да Расеі, тэрмін дзеяньня якіх заканчваецца 31 студзеня 2017 года.

ТАСС/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт