Нямеччына й Францыя выступаюць за працяг санкцый супраць Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.12.2016 13:50
Такую заяву падчас сустрэчы ў Бэрліне зрабілі Ангела Мэркель і Франсуа Алянд.
PAP/EPA/RAINER JENSEN
Нямеччына і Францыя выступаюць за працяг санкцый супраць Расеі за палітыку Крамля адносна Ўкраіны. Такую заяву падчас сустрэчы ў Бэрліне зрабілі канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд. Паводле лідараў дзьвюх краін, санкцыі неабходна прадоўжыць, паколькі надалей няма прагрэсу ў мірным працэсе ва ўсходняй Украіне, а Расея не рэалізуе Менскіх пагадненьняў.
У нямецкай сталіцы адбываюцца нямецка-францускія кансультацыі, прысьвечаныя лічбавым тэхналёгіям у эканоміцы Эўрапейскага Зьвязу. У іх, акрамя Мэркель і Алянда, удзел прымаюць міністар фінансаў Францыі Мішэль Сапэн (Michel Sapin) і міністар эканомікі Германіі Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel).
вс