Эўразьвяз і Куба падпісалі пагадненьне аб супрацы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.12.2016 14:30
Перамовы ў справе пагадненьня вяліся амаль два гады.
PAP/EPA/FRANCOIS LENOIR / POOL
Эўразьвяз і Куба падпісалі пагадненьне аб палітычнай і эканамічнай супрацы. Гэта чарговы этап на шляху паляпшэньня ўзаемных адносін. Перамовы ў справе пагадненьня вяліся амаль два гады.
Да гэтага часу Куба была адзінай краінай Лацінскай Амэрыкі, якая ня мела з ЭЗ падпісанай дамовы аб паглыбленьні эканамічнай і палітычнай супрацы. Кіраўнічка зьвязаўскай дыпляматыі сказала, што адчыняецца новы пэрыяд у адносінах Брусэля і Гаваны. “Гэта азначае больш сьціслую супрацу нашых фірм, бізнэсу, таксама супрацу ў галіне інвэстыцый, навукі, тэхналёгій, адукацыі і турызму”, - пералічыла Фэдэрыка Магерыні.
На пытаньне аб правах чалавека Магерыні адказала, што ЭЗ не зьмякчае пазыцыю ў гэтай сфэры.
ав