Logo Polskiego Radia
Print

Кубінцы разьвітваюцца з дыктатарам (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 14:11
Фідэль Кастра памёр у мінулую пятніцу, 25 лістапада.
PAP/EPA/ORLANDO BARRIA

У нядзелю, 4 сьнежня адбудзецца пахаваньне кубінскага дыктатара. Фідэль Кастра памёр у мінулую пятніцу, 25 лістапада. Хоць ня ўсе кубінцы ў жалобе, то на вуліцах Гаваны й іншых гарадоў Кубы натоўпы людзей разьвітваюцца з памерлым лідарам.

PAP/EPA/Alejandro
PAP/EPA/Alejandro Ernesto

Ад серады, 30 лістапада, па суботу, 3 сьнежня, урна з прахам Фідэля Кастра падарожнічала па трасе паміж Гаванай і Сант'яга-дэ-Куба, дзе сёньня адбудзецца пахаваньне. Ваеннае пахавальнае шэсьце пераадолела адлегласьць каля тысячы кілямэтраў.

PAP/EPA/Alejandro
PAP/EPA/Alejandro Ernesto

Нагадаем, Фідэль Кастра прыйшоў да ўлады ў 1959 годзе пасьля таго, як ён зрынуў генэрала Фульхэнсія Батыста. Цягам амаль паўстагодзьдзя займаў найважнейшыя пасады ў дзяржаве, а яго ўлада не падвяргалася ніякім абмежаваньням.

PAP/EPA/ALEJANDRO
PAP/EPA/ALEJANDRO ERNESTO

У 2006 годзе Фідэль Кастра перадаў уладу свайму малодшаму брату, Раулю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт