Logo Polskiego Radia
Print

Парыж, Мадрыд, Атэны й Мэхіка адмовяцца ад дызэльных рухавікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 09:27
Адпаведную заяву мэры гэтых гарадоў зрабілі падчас Сусьветнага саміту гарадоў у Мэксыцы.
Photo: pixabay.com/CC0

Мэры чатырох буйных гарадоў на двух кантынэнтах плянуюць вывесьці з эксплёатацыі аўтамабілі з дызэльнымі рухавікамі. Забарона пачне дзейнічаць у сярэдзіне наступнага дзесяцігодзьдзя.

Гаворка ідзе пра зьніжэньне ўзроўню забруджваньня паветра. Паводле плянаў, забарона будзе ўведзена ў Парыжы, Мадрыдзе, Атэнах і Мэхіка. Менавіта ў сталіцы Мэксыкі надоечы закончыўся трохдзённы Сусьветны саміт гарадоў (C40).

Экспэрты падкрэсьліваюць, што дызэльныя рухавікі выкідваюць шмат асабліва таксычных часьціц і аксыдаў азоту. Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, забруджваньне паветра спрыяе заўчаснай сьмерці трох мільёнаў чалавек у год. Пад асаблівай пагрозай знаходзяцца ў асноўным жыхары буйных гарадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт