Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: кіраўнік выведкі папярэджвае пра расейскія кібэратакі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.11.2016 12:57
Hасейскія хакеры могуць спрабаваць паўплываць на вынік парлямэнцкіх выбараў у Нямеччыне ў будучым годзе.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Кіраўнік нямецкай выведкі папярэджвае, што расейскія хакеры могуць спрабаваць паўплываць на вынік парлямэнцкіх выбараў у Нямеччыне ў будучым годзе. Бруно Каль гаварыў пра гэта ў інтэрвію газэце «Sueddeutsche Zeitung».

Бруно Каль сьцьвердзіў, што выяўляюцца лічбавыя атакі, мэтай якіх зьяўляецца палітычная дэзарыентацыя ў Нямеччыне ды іншых краінах Эўропы. Паводле яго, гэта канкрэтная й плянаваная дзейнасьць. Каль дадаў, што гаворка ідзе пра аказаньне ціску на грамадзкі дыскурс і дэмакратыю. Галава нямецкай выведкі нагадаў, што падобныя атакі адбываліся падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША. Паводле яго, ёсьць пэўныя рэчы, якія сьведчаць пра расейскі сьлед у справе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт