Ангела Мэркель пойдзе на чацьвёрты канцлерскі тэрмін
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.11.2016 18:29
На думку назіральнікаў, у шэрагах партыі Мэркель няма палітыка, які мог бы яе замяніць.
PAP/EPA/BRITTA PEDERSEN
Ангела Мэркель пойдзе на чацьвёрты канцлерскі тэрмін. Нямецкія СМІ паведамляюць, што пра гэта Мэркель праінфармавала ўлады сваёй хрысьціянска-дэмакратычнай партыі.
Рашэньне Мэркель не зьдзіўляе. Яшчэ раней большасьць камэнтатараў зазначала, што канцлер Нямеччыны будзе змагацца за чарговы тэрмін. На думку назіральнікаў, у шэрагах хрысьціянскіх дэмакратаў няма палітыка, які мог бы замяніць Мэркель.
Ангела Мэркель узначальвае ўрад Германіі вось ужо 11 гадоў. У сацыялягічным апытаньні, апублікаваным сёньня газэтай "Bild ам Sonntag", 55% рэсп Dodaj tag андэнтаў лічаць, што Мэркель павінна заставацца канцлерам. Супрацьлеглае меркаваньне выказалі 39% рэспандэнтаў. Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне пройдуць восеньню наступнага года.
вс