У Емэне абвешчана двухдзённае перамір'е
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.11.2016 11:40
                    
                                 
                
                
                    Ініцыятарам спыненьня агню выступіла ўрадавая кааліцыя.
                
                
                    
                        
Foto: YAHYA ARHAB/AP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         З 2011 году ў Емэне пануе хаос ды ідзе грамадзянская вайна паміж паўстанцамі Гуці ды ўрадавай кааліцыі пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі.
Сёньня кааліцыянты абвясьцілі 48-гадзінны рэжым спыненьня агню ў Емэне. Пра гэта паведаміла афіцыйнае саудаўскае інфармацыйнае агенцтва SPA.
Калі шыіцкія паўстанцы ўстрымаюцца ад абстрэлаў ды дазволяць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў атачоныя імі раёны, тады пагадненьне аб спыненьні агню можа быць прадоўжанае, гаворыцца ў паведамленьні.
У той жа час улады Саудаўскай Аравіі абвясьцілі, што іх караблі і самалёты будуць па-ранейшаму весьці патруляваньне і будуць у баявой гатоўнасьці.
ПР/юл.