Logo Polskiego Radia
Print

У Масуле знойдзеная чарговая масавая магіла

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2016 13:24
Тэрарысты з гэтак званай Іслямскай дзяржавы забілі 300 былых ірацкіх паліцыянтаў.
PAP/EPA/GAILAN HAJI

У разьмешчаным на поўдзень ад Масула горадзе Хамам аль-Аліл знойдзеная чарговая масавая магіла. Былыя функцыянэры ірацкіх службаў бясьпекі хутчэй за ўсё былі аддзеленыя ад групы цывільных закладнікаў, якія павінны былі ахоўваць мясцовы аэрапорт.

Паводле няўрадавай арганізацыі Human Rights Watch, ахвяры былі застрэленыя альбо ім былі адсечаныя галовы. «Гэтак званая Іслямская дзяржава зьяўляецца вінаватай у злачынствах супраць чалавецтва», – заявілі ў Human Rights Watch.

Хамам аль-Аліл быў вызвалены з рук ісламскіх экстрэмістаў 7 лістапада. Бюро па правах чалавека ААН тады паінфармавала пра першыя масавыя магілы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт