Першы груз польскіх яблыкаў адпраўляецца ў Кітай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.11.2016 12:54
Кітайцы багацеюць, таму ўсё больш увагі надзяляюць высокай якасьці прадуктаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
Цяжка знайсьці іншы прадукт з катэгорыі «харчаваньне», пра які так шмат гаварылі апошнім часам. Гэта ён стаў сымбалем ахвяры расейскага эмбарга на польскія прадукты харчаваньня, а палітыкі, фэрмэры і чыноўнікі пачалі пошук новых рынкаў збыту. Гаворка ідзе пра яблыкі. «Puls Biznesu» піша, што ў сераду ў Кітай адправіцца першая партыя гэтых фруктаў.
Імпартаваныя яблыкі як правіла лепшай якасьці, чым тыя, якія гадуюцца на месцы ў Кітаі. Кітайцы багацеюць, таму ўсё больш увагі надзяляюць высокай якасьці прадуктаў. Польскія яблыкі адзначаюцца добрым смакам, таму яны павінны хутка знайсьці пакупнікоў, – кажа пастаўшчык садавіны ў Кітаі Санг Цянхуа. Згодна ягоным словам, цалкам рэальна атрымаць заказы на польскія яблыкі на ўзроўні некалькіх сотняў кантэйнэраў у год (кантэйнэр – гэта 20 тон).
Імпартаваныя яблыкі каштуюць у кітайскіх крамах у пераліку зь мясцовай валюты як мінімум 10 эўра за кіляграм, кітайскія ў чатыры разы таньнейшыя. Кітай – гэта самы сьвежы замежны рынак, які адкрыўся для польскіх яблыкаў. Нядаўна гэтыя плады з Польшчы пачаў імпартаваць Віетнам. Менавіта ў Азіі польскія садоўнікі бачаць самыя пэрспэктыўныя рынкі. Тым ня менш, сэнтымэнты да Расеі не зьнікаюць. Гатункі, якія доўгія гады пастаўляліся ў Расею, былі любімыя менавіта на расейскім рынку, цяжка будзе іх прадаць у іншых краінах.
Выданьне зьмяшчае таксама сьпіс буйнейшых пакупнікоў польскіх яблыкаў. На першым месцы Беларусь, якая ў першым паўгодзьдзі 2016 года набыла гэтыя плады за 436,5 млн. злотых. Другая ў сьпісе Румынія выдаткавала на польскія яблыкі толькі 51,7 млн.
Puls Biznesu/нг