Logo Polskiego Radia
Print

Трамп лідзіруе ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, апярэджваючы Клінтан

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2016 07:46
Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лідзіруе з больш чым 50% галасоў.
PAP/EPA/SHAWN THEW

Дональд Трамп лідзіруе ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША, апярэджваючы Хілары Клінтан.

Празь некалькі гадзін пасьля пачатку падліку галасоў на выбарах у ЗША кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лідзіруе з больш чым 50% галасоў супраць кандыдаткі ад дэмакратаў Хілары Клінтан, якая набрала крыху больш за 46% падтрымкі выбаршчыкаў.

Выбары ў ЗША прайшлі ў аўторак, 8 лістапада. Акрамя прэзыдэнта, грамадзяне Злучаных Штатаў выбіралі віцэ-прэзыдэнта, усіх 435 членаў Палаты прадстаўнікоў і трэцюю частку сэнатараў Кангрэса, губэрнатараў 12 штатаў і двух тэрыторый (Пуэрта-Рыка й Амэрыканскае Самоа) ды мэраў 15-і вялікіх гарадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт