У Францыі бастуюць мэдсёстры й мэдбраты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        08.11.2016 17:01
                    
                                 
                
                
                    Галоўная прычына акцыі – гэта праграма ашчаднасьцей ураду.
                
                
                    
                        
Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У Францыі бастуюць мэдсёстры й мэдбраты. Мэдыцынскі пэрсанал патрабуе паляпшэньня ўмоваў працы й адмовы ад палітыкі ашчаднасьцей у службе аховы здароўя.
У многіх францускіх гарадах па вуліцах прайшлі маніфэстацыі мэдсёстраў і мэдбратоў. Некалькі тысяч чалавек прайшлі ў дэманстрацыі пад Міністэрства аховы здароўя Францыі.
Галоўная прычына акцыі – гэта праграма ашчаднасьцей ураду. Пратэстоўцы зазначаюць, што ў службе аховы здароўя зьмяншаецца колькасьць ставак і з-за гэтага пэрсанал прымушаны працаваць больш і даўжэй. Для прыкладу, на працоўныя месцы мэдсёстраў і мэдбратоў, якія выходзяць на пэнсію, не прымаюцца новыя людзі, а стаўкі ліквідуюцца. Зьявіліся паведамленьні пра выпадкі суіцыдаў як вынік стрэсу й стомленасьці на працы.
Урад Францыі цягам трох гадоў хоча зэканоміць на службе аховы здароўя 3,5 млрд эўра.
вс