Logo Polskiego Radia
Print

У Лёндане некаторыя фірмы плацяць за гадзіну працы каля 10 фунтаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2016 20:51
Кампаніі ў дабравольным парадку вырашылі павысіць гадзінныя стаўкі аплаты.
Брытанскія фунты стэрлінгаў Брытанскія фунты стэрлінгаў pixabay.com/Public Domain CC0

У Вялікабрытаніі ўстаноўлены новы ўзровень гэтак званай «пагадзіннай зарплаты». Цяпер ён складае 8 фунтаў стэрлінгаў і 45 пэнсаў, а ў Лёндане – яшчэ больш: 9 фунтаў і 75 пэнсаў (22 беларускія рублі 52 капейкі паводле курсу з 01.11.2016 - рэд.). Гэта больш, чым афіцыйная стаўка за гадзіну працы, устаноўленая дзяржавай, якая складае 7 фунтаў 20 пэнсаў, паведамляе з Лёндану карэспандэнт Польскага радыё.

«Пагадзінную зарплату» прапанавала прадпрыемствам у дабравольным парадку ўвесьці брытанская недзяржаўная арганізацыя Living Wage Foundation. Многія эканамісты са скептыцызмам падышлі да прапановы, аднак на яе адгукнулася шмат фірмаў. У прыватнасьці, гэта швэдзкі гігант IKEA, банкі Lloyds i TSB, энэргетычны канцэрн EDF, страхавая кампанія Aviva, футбольныя клюбы Chelsea i Everton ды Брытанская бібліятэка. У суме павышэньне пагадзіннай стаўкі ахапіла больш за 120 тыс. чалавек.

Супрацоўнікі Living Wage Foundation лічаць, што ў цяперашні час працадаўца павінен успрымаць працаўніка не як часовы інструмэнт, які можна замяніць, а як працяглую інвэстыцыю ў фірму.

Аднак існуе і іншая група кампаній, якія ўспрымаюць пагадзінную мінімальную стаўку як зло ды лічаць, што працаўнікам трэба плаціць як найменш.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт