У Міжземнае мора ўвайшлі атамныя караблі Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.11.2016 11:52
Цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» – самы вялікі ў сьвеце неавіянясучы ўдарны баявы карабель.
Цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі»commons.wikimedia.org/Grigory Sysoev/CC BY-SA 3.0
У Мінабароны Расеі распавялі пра месцазнаходжаньне карабельнай ударнай групы на чале з крэйсерам «Пётр Вялікі», паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
«На мінулым тыдні наша карабельная авіяноснай ударная група на чале з ракетным крэйсерам «Пётр Вялікі» зьдзейсьніла пераход па Ўсходняй Атлянтыцы ў Міжземнае мора», – сказаў кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.
«З 27 па 29 кастрычніка суднамі забесьпячэньня выканана папаўненьне карабельнай групы ўсімі відамі запасаў да ўстаноўленых нормаў», – дадаў ён.
Таксама Шайгу адзначыў, што быў зьдзіўлены публічнай адмовай некаторых краін ад заходу расейскай карабельнай авіяноснай групы ў замежныя парты.
Цяжкі атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі» – найбольшы ў сьвеце неавіянясучы ўдарны баявы карабель.
Раней СМІ паведамілі, што тры падводныя лодкі, узброеныя крылатымі ракетамі, далучыліся да карабельнай авіяноснай групы ВМФ Расеі.
вс