Ля Антарктыды ўзьнікне найбуйнейшы ў сьвеце марскі запаведнік 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.10.2016 17:12
                    
                                 
                
                
                    Там жыве больш за 10 тысяч гатункаў рыб, млекакормячых і птушак. 
                
                
                    
                        
pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Ля ўзьбярэжжа Антарктыды ўзьнікне найбуйнейшы ў сьвеце марскі  запаведнік. Пасьля гадоў перамоў на гэта пагадзіліся 24 краіны й  Эўразьвяз. Гістарычнае пагадненьне стала магчымым пасьля таго, як Расея  адмяніла свой супраціў. Масква доўга блякавала рэалізацыю праекта.
Марскі запаведнік ахопіць 12% Антарктычнага акіяну й будзе мець 1,55 млн квадратных кілямэтраў. Там жыве больш за 10 тысяч гатункаў рыб, млекакормячых і птушак. На тэрыторыі 1,1 млн кв. км будзе цалкам забаронена рыбалоўства.
ав