Прэмію Андрэя Сахарава атрымалі дзьве языдкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.10.2016 13:36
                    
                                 
                
                
                    Надыя Мурад Басі й Лямія Аджы Башар змагаюцца супраць сэксуальнага зьняволеньня.
                
                
                    
                        
Photo:Cédric Puisney/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Сёлетнюю прэмію імя Андрэя Сахарава ў галіне абароны правоў чалавека атрымалі дзьве языдкі - Надыя Мурад Басі й Лямія Аджы Башар. Языды - рэлігійная група курдаў, якія пражываюць у паўночным Іраку.
У 2014 годзе абедзьве жанчыны, падобным чынам, як тысячы іншых языдак, былі выкрадзеныя са сваіх дамоў баевікамі Ісламскай дзяржавы.
Аднак Надыя Мурад Басі й Лямія Аджы Башар зьбеглі зь няволі й цяпер змагаюцца за правы языдаў, супраць сэксуальнага зьняволеньня й гандлю людзьмі.
Прэмія Сахарава была заснаваная Эўрапейскім парлямэнтам у 1988 годзе. Яна ўручаецца за асаблівы ўклад у абарону правоў чалавека й асноўных свабодаў. Грашовае вымярэньне прэміі - 50 тысяч эўра.
аз