Турэцкія дыпляматы папрасілі прытулак у Нямеччыне
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
24.10.2016 17:18
Прынамсі 35 туркаў з дыпляматычнымі пашпартамі папрасілі прытулак пасьля няўдалай спробы перавароту.
pixabay.com/Public Domain CC0
Прынамсі 35 турэцкіх грамадзян з дыпляматычнымі пашпартамі папрасілі прытулку ў Нямеччыне пасьля няўдалай ліпеньскай спробы дзяржаўнага перавароту. У прэс-службе МУС Нямеччыны паінфармавалі, што там не вядуць дакладнай статыстыкі, таму названая лічба можа быць большай ці меншай. Яна ахоплівае як дыпляматаў, так і чальцоў іх сямей.
Турэцкая меншасьць у Нямеччыне налічвае тры мільёны чалавек. Пасьля няўдалага турэцкага путчу ў Нямеччыне адбыліся акцыі падтрымкі як прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана, так і яго палітычнага апанэнта Фэтулаха Гулена.
Пасьля спробы перавароту ў Турцыі арыштавана 35 тысяч чалавек, а судовыя працэсы распачатыя супраць 82 тысяч чалавек.
ав