Рашэньне ЭЗ у справе гандлёвай дамовы з Канадай адтэрмінаванае
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.10.2016 16:31
Міністры па справах гандлю 28 краін ЭЗ на сустрэчы ў Люксэмбурзе не дамовіліся ў гэтай справе.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Няма адзінагалоснасьці ў справе падпісаньня эўрапейскімі лідарамі гандлёвай дамовы з Канадай CETA. Міністры па справах гандлю 28 краін ЭЗ на сустрэчы ў Люксэмбурзе не дамовіліся ў гэтай справе. Пытаньне будзе вырашацца на пасьлязаўтрашнім саміце ў Брусэлі.
Галоўнай прычынай адтэрмінаваньня прыняцьця рашэньня зьяўляецца супраціў Валоніі, франкамоўнага рэгіёну Бэльгіі. І хоць Валонія атрымала новую вэрсію дэклярацыі, то яшчэ не прыняла рашэньня. Прэм’ер Валоніі Паўль Магнэт патрабуе гарантый, што высокія, зьвязаўскія стандарты ў сельскай гаспадарцы, навакольным асяродзьдзі і ў сацыяльных пытаньнях ня зьменяцца пасьля падпісаньня дамовы з Канадай.
Урад у Брусэлі падтрымлівае зьвязаўска-канадзкую дамову, але не пагаджаецца на падпісаньне дакумэнту, пакуль на гэта не пагодзяцца ўсе моўныя рэгіёны й супольнасьці.
Уступна заплянавана, што гандлёвая дамова паміж ЭЗ і Канадай будзе падпісаная 27 кастрычніка.
ав