ЗША: расейцы арыштаваныя за экспарт забароненых тэхналёгій
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.10.2016 11:27
                    
                                 
                
                
                    Гаворка ідзе, між іншым, пра тэхналёгію, якая выкарыстоўваецца ў ваеннай тэхніцы.
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Адзін амэрыканец і двое расейцаў былі затрыманыя ў чацьвер у Злучаных Штатах Амэрыкі па падазрэньні ў незаконным экспарце ваенных тэхналёгій у Расею. Пра гэта паведаміла Міністэрства юстыцыі ЗША.
Гаворка ідзе, між іншым, пра тэхналёгію, якая выкарыстоўваецца ў ваеннай тэхніцы, у тым ліку, у радыёлякацыйных сыстэмах і сыстэмах навядзеньня ракетаў.
Паводле Міністэрства юстыцыі, затрыманы грамадзянін ЗША расейскага паходжаньня, зарэгістраваў у Нью-Ёрку дзьве кампаніі, каб купіць і экспартаваць у Расею ахопленыя эмбаргам прылады, не паведамляючы пастаўшчыкам пра іх фактычнае прызначэньне.
аз