Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі парлямэнт ратыфікаваў пагадненьне па клімаце з Парыжа

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.10.2016 15:45
Асноўнай задачай пагадненьня з Парыжа зьяўляецца спыненьне глябальнага пацяпленьне на ўзроўні менш за 2 градуса Цэльсія.
Foto: pixabay.com

Эўрапейскі парлямэнт даў сваю згоду на ратыфікацыю парыскага пагадненьня па клімаце. Рэзалюцыю падтрымалі 610 членаў Эўрапарлямэнта, 38 былі супраць, 31 устрымаўся. У выніку сусьветнае пагадненьне можа ўвайсьці ў сілу ўжо ў гэтым годзе.

Кліматычнае пагадненьне ратыфікавалі ўжо 62 краіны, у тым ліку найбуйнейшыя эмітэнты парніковых газаў – ЗША і Кітай.

Эўразьвяз паставіў перад сабой амбіцыйную мэту скарачэньня выкідаў парніковых газаў, па меншай меры, на 40% да 2030 года.

Асноўнай задачай пагадненьня з Парыжа зьяўляецца спыненьне глябальнага пацяпленьне на ўзроўні менш за 2 градуса Цэльсія.

Ратыфікацыя, як гэта было падкрэсьлена, зьяўляецца гістарычнай падзеяй.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт