Logo Polskiego Radia
Print

У Турцыі затрыманы брат ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.10.2016 16:40
Яго падазраюць у дачыненьні да арганізацыі перавароту ды ў членстве ў тэрарыстычнай арганізацыі.
Фэтхулах ГюленФэтхулах Гюленscreen you tube

У Турцыі затрыманы Кутбэцін Гюлен (Kutbettin Gülen) – брат ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена (на здымку). Яго падазраюць у дачыненьні да арганізацыі ваеннага перавароту ды ў членстве ў тэрарыстычнай арганізацыі. Інфармагенцтвы паведамляюць, што ён быў затрыманы ў правінцыі Ізьмір.

Нагадаем, 16 ліпеня бягучага года група мяцежнікаў зьдзейсьніла спробу ваеннага перавароту ў Турцыі. Асноўнае супрацьстаяньне разгарнулася ў Анкары й Стамбуле. Путч быў падаўлены ўрадавымі сіламі, больш за 240 чалавек загінулі. Турэцкія ўлады арыштавалі больш за 16 тыс. чалавек і адхілілі ад працы або звольнілі каля 100 тыс. дзяржслужачых.

У дачыненьні да спробы перавароту Анкара абвінаваціла апазыцыйнага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, які пражывае ў ЗША ў штаце Пэнсільванія. Сам Гюлен асудзіў мяцеж і заявіў аб сваёй недатычнасьці да яго.

У цяперашні час Турцыя дамагаецца ў Вашынгтона экстрадыцыі прапаведніка.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт