У Празе прайшло пасяджэньне Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        01.10.2016 09:04
                    
                                 
                
                
                    У пасяджэньні прымала ўдзел старшыня праўленьня дзяржаўнага Польскага радыё Барбара Станіслаўчык.
                
                
                    
                        
Барбара Станіслаўчык у першым шэрагу чацьвёртая справаPavla Černá
                     
                
                
                
               
                
                         У Празе прайшло пасяджэньне Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу, у якім прынялі ўдзел 10 краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшча.
У пасяджэньні прымала ўдзел старшыня праўленьня дзяржаўнага Польскага радыё Барбара Станіслаўчык (Barbara Stanisławczyk). Паводле яе слоў, мэта сустрэчы – гэта абмен досьведам, рэалізацыя агульных праектаў і музычных фэстываляў.  
Эўрапейскі вяшчальны зьвяз (European Broadcasting Union) быў створаны ў 1950 годзе як арганізацыя грамадзкіх і дзяржаўных радыё- і тэлестанцый Заходняй Эўропы. Ад Польшчы членамі арганізацыі зьяўляюцца Польскае радыё й Польскае тэлебачаньне, ад Беларусі – Белтэлерадыёкампанія ды Агульнанацыянальнае тэлебачаньне (АНТ).  
вс