Deutsche Bank ідзе на дно
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.09.2016 16:24
                    
                                 
                
                
                    Нямецкі ўрад не выключае фінансавых уліваньняў, каб выратаваць найбуйнейшы банк краіны.
                
                
                    
                        
Foto: Depositphotos
                     
                
                
                
               
                
                         У Нямеччыне расьце заклапочанасьць з нагоды стану найбуйнейшага банка - Deutsche Bank. СМІ паведамляюць пра тое, што нямецкі ўрад разглядае магчымасьць дапамогі банку, у тым ліку фінансавай.
Штотыднёвік "Die Zeit" паведаміў, што цяпер вядзецца праца над плянам выратаваньня, які будзе рэалізаваны, калі банк вычарпае сродкі на аплату шматлікіх штрафаў. У першую чаргу, ідзецца пра канфлікт з Міністэрствам юстыцыі ЗША, якое патрабуе ад Deutsche Bankа 14 мільярдаў даляраў.
Аднак Міністэрства фінансаў Нямеччыны заявіла, што не існуе плянаў па выратаваньні банка. Улады банку заявілі, што няма мовы пра дзяржаўную дапамогу.
Сытуацыя вакол Deutsche Bank нэгатыўна адбілася на курсе ягоных акцый. З пачатку году іх кошт абваліўся ўдвая.
ПР/юл