Logo Polskiego Radia
Print

Ноччу ў Дрэздэне выбухнулі дзьве бомбы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2016 13:01
Выбух пашкодзіў частку дзьвярэй мячэці й фасаду Міжнароднага кангрэс-цэнтра.
PAP/EPA/SEBASTIAN KAHNERT

Мінулай ноччу ў Дрэздэне, ва ўсходняй частцы Нямеччыны, былі прыведзеныя ў дзеяньне два выбуховыя прыстасаваньні. Адна бомба выбухнула ля ўваходу ў мячэць, другая – перад будынкам Міжнароднага кангрэс-цэнтра. Ніхто не пацярпеў. Выбух пашкодзіў частку дзьвярэй мячэці й фасаду цэнтра.

Пакуль ніхто не прызнаўся ў тэрактaх. Паліцыя падазрае, што яны прайшлі па прычынах ксэнафобіі, то бок нянавісьці да іншаземцаў.

Пасьля выбухаў была ўзмоцненая ахова мячэцяў і Ісламскага цэнтру ў горадзе. Паводле сьледчых, інцыдэнты, хутчэй за ўсё, зьвязаныя плянаваным сьвяткаваньнем Дня нямецкага адзінства. 3 кастрычніка ў Дрэздэн прыбудзе канцлерка Ангела Мэркель. Камэнтатары падкрэсьліваюць, што на ўсходзе краіны міграцыйная палітыка нямецкіх уладаў вельмі непапулярная.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт