У Бялградзе праходзіць гей-прайд пад аховай спэцназу (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.09.2016 16:03
Сэрбія імкнецца пашырыць правы ЛГБТ-супольнасьці, бо прэтэндуе на далучэньне да Эўразьвязу.
Тысячы байцоў сэрбскага спэцназу перакрылі цэнтар Бялграда, дзе сёньня праходзіць гей-прайд. Улады краіны баяцца, што на ўдзельнікаў шэсьця нападуць экстрэмісты, якіх нямала ў пераважна кансэрватыўнай Сэрбіі.
Над цэнтрам горада лётаюць верталёты, а рух транспарту быў перакрыты за некалькі гадзінаў да заплянаванага збору, паведамляе агенцтва Associated Press.
У папярэднія гады ўлады некалькі разоў адмянялі гей-прайды пасьля масавых беспарадкаў, якія адбыліся на гэтым мерапрыемстве ў 2010 годзе – тады больш за сотню паліцыянтаў і ўдзельнікаў беспарадкаў атрымалі раненьні.
Нягледзячы на стаўленьне да сэксуальных меншасьцяў у грамадзтве, Сэрбія імкнецца пашырыць іх правы, бо прэтэндуе на далучэньне да Эўразьвязу. Сярод такіх захадаў – прызначэньне на пасаду міністра дзяржаўнага кіраваньня адкрытай лесьбіянкі Аны Брнабіч.
эўрарадыё/вс
фота: PAP/EPA/ANDREJ CUKIC