Logo Polskiego Radia
Print

КНДР запусьціла тры балістычныя ракеты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2016 13:30
Запуск ракет неадкладна асудзіла міжнародная супольнасьць.
PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

КНДР запусьціла тры балістычныя ракеты з Паўночнай правінцыі Хванхэ ў напрамку Японскага мора. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Запуск ракетаў экспэрты ацэньваюць, як дэманстрацыю сілы. Ён быў праведзены некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы лідараў Паўднёвай Карэі й Кітая ў ходзе саміту Вялікай дваццаткі, які праходзіць у Кітаі.

Запуск ракет неадкладна асудзіла міжнародная супольнасьць. Экспэрты лічаць, што гэта яшчэ адзін крок Паўночнай Карэі ў напрамку стварэньня ўласнага ядзернага арсэналу, а таксама дзеяньне з мэтай працягваньня напружанасьці паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі.

Нагадаем, у канцы жніўня КНДР запусьціла з падводнай лодкі ў Японскім моры балістычную ракету, якая пераадолела каля 500 км і ўпала ў мора.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт