Дзі Капрыа падазраецца ў крадзяжы мільярдаў даляраў са свайго фонду
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.09.2016 12:37
Фінансавыя сродкі былі прызначаныя на творы мастацтва, алькаголь ды кінапрадукцыю.
Леанарда Дзі Капрыа падчас размовы зь Генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам United Nations Photo
Сусьветна вядомы актор Леанарда Дзі Капрыа падазраецца ў крадзяжы мільярдаў даляраў са свайго фонду, які займаецца аховай дзікай прыроды. У прыватнасьці, называецца сума ў 3,5 млрд даляраў ЗША. Па гэта справе актора дапыталі сьледчыя ФБР.
Паводле сусьветных СМІ, «Leonardo DiCaprio Foundation» атрымаў ад уладаў Малайзіі мільёны даляраў на прыродаахоўныя праекты. Фінансавыя сродкі былі аднак прызначаныя на творы мастацтва, алькаголь ды кінапрадукцыю, гэта значыць, неадпаведна прызначэньню.
Леанарда Дзі Капрыа ў прэзыдэнцкай гонцы ў ЗША падтрымліваў фінансава кандыдатку Хілары Клінтан, аднак пасьля пачатку афёры вакол свайго фонду спыніў грашовыя пераводы на карысьць прэзыдэнцкай кампаніі дэмакратаў.
вс