Выбух у касьмічным цэнтры NASA
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        02.09.2016 15:48
                    
                                 
                
                
                    На касмадроме, якім карыстаецца прыватная кампанія SpaceX, адбыўся выбух пры выпрабаваньні ракеты Falcon 9.
                
                
                    
                        
Foto: www.flickr.com/spacexphotos/Public domain
                     
                
                
                
               
                
                         Інфармацыю распаўсюдзіла Нацыянальнае ўпраўленьне па аэранаўтыцы і дасьледаваньню касьмічнай прасторы ЗША (NASA).
Прычынай здарэньня названа "анамалія", якая ўтварылася падчас статычнай спробе запусьціць  ракету. У выніку пашкоджана ракета ды ізраільскі спадарожнік сувязі, запуск якога на арбіту плянаваўся ў суботу. Ніхто не пацярпеў.
Гэта не першы падобны выпадак у гісторыі запускаў ракет, якія належаць да SpaceX. Так 28 чэрвеня мінулага года, ракета Falcon 9 з грузавым караблём Dragon выбухнула праз дзьве з паловай хвіліны пасьля старту. Потым
SpaceX  правяла дзевяць пасьлядоўных пасьпяховых запускаў ракеты.
SpaceX працуе з NASA, возячы абсталяваньне ды прадукты на Міжнародную касьмічную станцыю. У наступным годзе фірма плянавала пачаць палёты пілятуемых касьмічных караблёў.
ПР/юл