Усё больш украінцаў разглядае пэрспэктыву эміграцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.08.2016 17:11
                    
                                 
                
                
                    Экспэрты зьвяртаюць увагу, што расьце група ўкраінцаў, якія хочуць зьехаць з краіны назаўсёды.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Больш за палову ўкраінцаў бярэ пад увагу пэрспэктыву выезду з краіны. Прычына - эканамічны крызыс й расчараваньне сытуацыяй ў краіне. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня праведзенага кампаніяй „TNS Online Track”.
Назаўсёды Ўкраіну гатовыя пакінуць 20% апытаных, то бок удвая больш, чым у мінулым годзе. Больш за 30% бярэ пад увагу выезд, аднак пакуль яны ня маюць гэткай магчымасьці.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што расьце група ўкраінцаў, якія хочуць зьехаць з краіны назаўсёды. Гэта, галоўным чынам, людзі ва ўзросьце 30-40 гадоў з даходамі вышэйшымі, чым сярэдняя па краіне, то бок спэцыялісты й бізнэсмэны. Адным з найбольш папулярных накірункаў эміграцыі на працу зьяўляецца Польшча.
Паводле розных ацэнкаў на працу ў Польшчу прыехалі ад 500 тысяч да мільёна ўкраінцаў.
аз