Гістарычнае перамір'е заключанае ў Лацінскай Амэрыцы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.08.2016 13:40
Грамадзянская вайна ў Калюмбіі працягвалася больш за 50 гадоў.
Photo: pixabay.com
Улады Калюмбіі заключылі перамір'е з партызанамі з Рэвалюцыйных збройных сілаў Калюмбіі - Арміяй Народу (FARC). Гэта павінна прывесьці да заканчэньня грамадзянская вайна ў Калюмбіі, якая была самым працяглым канфліктам на кантынэнце.
Перамір’е было падпісанае ў Гаване пасьля чатырох гадоў перамоў. Згодна з дакумэнтам, паўстанцы павінны скласьці зброю й разам з уладамі працаваць на карысьць міру ў краіне, а таксама паляпшэньня эканамічнай сытуацыі жыхароў Калюмбіі.
Нагадаем, атрады левых Рэвалюцыйных збройных сілаў Калюмбіі - Арміі Народу на працягу больш за 50 гадоў змагаліся супраць калюмбійскіх уладаў.
У чэрвені было падпісанае папярэдняе пагадненьне аб спыненьні агню. Заключана цяпер дамова будзе пастаўлена на галасаваньне ў рэфэрэндуме, які адбудзецца на пачатку кастрычніка.
Перамоўцамі ў мірным працэсе былі Куба й Нарвэгія. Грамадзянская вайна ў Калюмбіі доўжылася з 1964 году. Яна каштавала жыцьцё 220 тысяч чалавек і амаль давяла краіну да банкруцтва.
аз