Баку затрымлівае людзей за магчымую сувязь з Фэтхулахам Гюленам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.08.2016 21:03
Мужчыны пры сабе мелі літаратуру, дыскі й тэксты, якія ўтрымліваюць выступы Гюлена.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Праваахоўныя органы Азэрбайджану затрымалі чатырох чалавек, якія могуць быць зьвязаныя з арганізацыяй няўдалага путчу ў Турцыі. Затрыманыя мужчыны нібыта маюць кантакт з Фэтхулахам Гюленам, якога Анкара абвінавачвае ў арганізацыі мяцяжу. Турцыя заклікае ЗША, дзе пражывае Гюлен, выдаць яго.
Азэрбайджанская пракуратура паведаміла, што мужчыны пры сабе мелі рэлігійную літаратуру, а таксама дыскі й тэксты, якія ўтрымліваюць выступы Фэтхулаха Гюлена.
Азэрбайджан лічыцца блізкім саюзьнікам Турцыі. Пасьля путчу, які адбыўся 15-га ліпеня, Баку пачало сьледзтва па справе групы грамадзян, якія нібыта падтрымліваюць Гюлена. Таксама быў закрыты азэрбайджанскі тэлеканал, які плянаваў паказаць інтэрвію з Фэтхулахам Гюленам.
вс