Паваленае бурай дрэва – прычына чыгуначнай катастрофы ў Францыі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.08.2016 12:11
                    
                                 
                
                
                    Цягнік, які накіроўваўся зь Німа ў Манпелье, сутыкнуўся з дрэвам на хуткасьці каля 140 км/г.
                
                
                    
                        
Photo: PAP/EPA/GUILLAUME HORCAJUELO
                     
                
                
                
               
                
                          Каля дзесяці параненых пасажыраў, у тым ліку адзін су’рёзна й дзесяткі ў стане шоку – гэта трагічны вынік чыгуначнай катастрофы на поўдні Францыі. Пасажырскі цягнік накіроўваўся зь Німа ў Манпелье. Да катастрофы дайшло паблізу гарадка Ле Крэс.
Прычынай аварыі было паваленае бурай дрэва, зь якім сутыкнуўся цягнік на хуткасьці каля 140 км/г. У выніку ўдару цягнік не сышоў з рэек, але лякаматыў і першы вагон былі моцна пашкоджаныя.
аз