Нямецкі дыплямат пачуў прэтэнзіі ад МЗС Турцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        01.08.2016 11:38
                    
                                 
                
                
                    Немцы не пагадзіліся, каб Р. Эрдаган зьвярнуўся пры дапамозе тэлемосту да туркаў, якія дэманстравалі ў Кёльне.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/OLIVER BERG
                     
                
                
                
               
                
                         Нямецкі дыплямат быў выкліканы ў турэцкае Міністэрства замежных спраў. Прычынай стаў факт, што ўлады Нямеччыны не пагадзіліся, каб прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган зьвярнуўся пры дапамозе тэлемосту да туркаў, якія прымалі ўдзел у нядзельнай дэманстрацыі ў Кёльне.
У дэманстрацыі падтрымкі прэзыдэнта Турцыі ўдзел прыняло каля 20 тысяч туркаў, якія жывуць у Нямеччыне. Удзельнікі трымалі транспаранты з напісам: «Так для дэмакратыі, не для путчу».
Хвілінай цішыні былі ўшанаваныя ахвяры нядаўняй спробы перавароту ў Турцыі. Нямецкія ўлады аднак не згадзіліся, каб Рэджэп Эрдаган зьвярнуўся да прысутных у прамым тэлеспалучэньні. Улады ў Анкары раскрытыкавалі гэтае рашэньне.
Дэманстрацыя ў Кёльне была вялікім выклікам для службаў, адказных за бясьпеку. Лякальныя ўлады баяліся, што па прычыне напружанай палітычнай сытуацыі ў Турцыі дэманстрацыя можа закончыцца беспарадкамі. Тым больш, што ў горадзе праходзілі контрдэманстрацыі праціўнікаў Рэджэпа Эрдагана.
ав