Logo Polskiego Radia
Print

У Турцыі арыштаваныя чарговыя 17 журналістаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2016 20:58
Турэцкія ўлады арыштавалі 88 супрацоўнікаў СМІ, а больш 300 журналістаў пазбавілі акрэдытацыі.
Рэдакцыя газэты "Zaman" у Стамбуле, закрытай уладамі пасьля мецяжаРэдакцыя газэты "Zaman" у Стамбуле, закрытай уладамі пасьля мецяжаPAP/EPA/SEDAT SUNA

У Стамбуле ў сувязі зь няўладым пераваротам, які меў месца 15 ліпеня, арыштаваныя чарговыя 17 журналістаў. Яны падазраюцца ў сувязі з мусульманскім лідарам Фэтхулахам Гюленам, якога ўрад Турцыі абвінавачвае ў тым, што быў рухавіком мецяжа.

З заклікам вызваліць журналістаў да ўлад у Анкары выступіў Камітэт абароны журналістаў (Committee to Protect Journalists). Паводле арганізацыі, турэцкія ўлады арыштавалі 88 супрацоўнікаў СМІ, а больш 300 журналістаў пазбавілі акрэдытацыі. Сваю занепакоенасьць таксама выказалі эўрапейскія палітыкі ды шэраг міжнародных арганізацый.

Пасьля 15 ліпеня ў Турцыі затрымана больш за 18 тыс. чалавек, каля 10 тыс. афіцыйна арыштавана – ім высунутыя абвінавачаньні. Сярод затрыманых 10 тыс. – гэта ваеннаслужачыя. Падчас мецяжу загінулі па меншай меры 270 чалавек. Пасьля перавароту турэцкія ўлады звольнілі з працы каля 60 тыс. грамадзян.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт