Logo Polskiego Radia
Print

Памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.07.2016 10:06
Арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі ў 1996 годзе.
Photo: be.radiovaticana.va

У славацкай Нітры 27 ліпеня 2016 году ва ўзросьце 90 гадоў памёр былы Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Каталіцкага касьцёла ў Славаччыне. Разьвітаньне зь іерархам пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касьцёле Нітры. Пахаваньне адбудзецца 1 жніўня.

Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 годзе. Атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне ў 1950 годзе ў камуністычнай Чэхаславаччыне, біскупам стаў у 1983 годзе. У 1996 годзе паступіў на дыпляматычную службу Сьвятога Пасаду й быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі, дзе правёў шэсьць гадоў.

be.radiovaticana.va/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт