Logo Polskiego Radia
Print

Абама: Расея можа спрабаваць уплываць на выбары ў ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2016 14:37
Такую заяву амэрыканскі лідар зрабіў пасьля ўцечкі электроннай пошты Дэмакратычнай партыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што гэта магчыма, што Расея будзе спрабаваць уплываць на выбары прэзыдэнта ЗША пасьля ўцечкі лістоў Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі. Уцечку інфармацыі экспэрты прыпісваюць расейскім хакерам.

"Усё магчыма," - сказаў Абама NBC News у інтэрвію, якое было паказана ў аўторак, калі яго спыталі, ці расейцы будуць спрабаваць уплываць на выбары 8 лістапада.

Абама сказаў, што Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў расьсьледуе ўцечку больш чым 19000 электронных лістоў. "Я ведаю, што экспэрты зьвязваюць гэта з расейцамі," - сказаў Абама.

Уцечка электроннай пошты прымусіла кангрэсмэна Дэбі Васэрмана Шульца з Фларыды сысьці ў адстаўку з пасады старшыні Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі.

Гаворачы пра матывы выкраданьня электроннай пошты, Барак Абама адзначыў, што ня можа нічога сказаць напрамую. “Я ведаю, што Дональд Трамп неаднаразова выказваў захапленьне Ўладзімірам Пуціным,” - сказаў Абама.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт